- зыркаць
- зіркаць (зыркаць)
незак., разм.
Бросать взгляды, шарить глазами....Але спакой - нагнаны, вочы з-пад барановай шапкі з адвіслымі вушамі зіркаюць востра, пільна. Мележ. А з-за плятня ўжо зыркалі цікаўныя вочы суседкі. Шамякін. Вочы круціліся і зыркалі па сценах, здавалася, з парога аж на покуце ў шчэлках чорт ведае што ўгледзелі. Пташнікаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.